10 студзеня мінчанка Варвара Казлова ішла на працу па вуліцы Ленінградскай, калі з дома № 5 на яе зверху ўпала… цагліна. Аказваецца, рабочыя чысцілі дах дома — і цяжкая цагліна ўпала разам са снегам. У Варвары — пералом і гематома. Паводле яе слоў, тратуар, дзе праводзіліся работы, нармальна агароджаны не быў. Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю.

«Раніцай іду на працу, з даху дома на Ленінградскай, 5 счышчаюць снег. Уздоўж тратуара няма агароджы, але паколькі на тратуар падае снег, я і яшчэ пару чалавек абыходзім па праезнай частцы. І тут я адчуваю рэзкі боль у назе, гляджу на асфальт — ляжыць цагліна. Разам са снегам на зямлю скінулі цагліну, якая роўна прызямлілася мне на нагу… Пакуль я чакаю хуткую за шклянымі дзвярыма, бачу, як скідваюць пліты, мінакі спыняюцца, і ў гэты ж час выходзяць людзі з офісаў на вуліцу. Мужчына крычыць наверх: «Ты скідай снег, а не пліты, тут ужо адна пакалечылася»».

Хуткая адвезла Варвару ў траўмапункт — аказалася, што ў яе зламаны палец на назе і ўтварылася гематома.

Вярнуўшыся дадому, дзяўчына патэлефанавала ў мясцовы ЖЭС: «Я тлумачу сітуацыю і кажу, што ідуць людзі, едуць машыны, а вы скідваеце цэглу і пліты. І атрымліваю ад маёй суразмоўніцы адказ: «А ты нам што, прапануеш рух спыніць на гэтыя тры гадзіны, пакуль чысцяць снег? І не трэба мне хлусіць, раніцай я там была, стаіць там агароджа, і ніхто цэглу не кідае». Па словах Варвары — і гэта відаць на яе фота, — агароджа работ стужкай на тратуары была — але вельмі фармальнай.

Варвара напісала заяву ў міліцыю.

Вось так тратуар каля дома на Ленінградскай, 5, выглядае ў суботу, 12 студзеня.

Атрымаць аператыўны каментар у ЖКГ Кастрычніцкага раёна, які, як мяркуецца, адказвае за работы на доме па Ленінградскай, 5, Tut.by не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?