Малады мужчына быў смяротна траўмаваны таварным цягніком у Гарадоцкім раёне, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася 12 студзеня ў 17.05 у раёне станцыі Грыбачы. Ураджэнец раёна 1997 года нараджэння прыехаў з Віцебска на станцыю Грыбачы, адкуль пешшу накіраваўся ў сваю вёску, што знаходзіцца за некалькі кіламетраў. Хлопец ішоў па сцежцы ўздоўж чыгуначных шляхоў. Машыніст грузавога саставу, які рухаўся па маршруце ў Расію, убачыў яго і пачаў тармазіць і сігналіць. Аднак прадухіліць трагедыю не ўдалося.

Пры сабе ў мужчыны былі навушнікі-кропелькі. Усе абставіны здарэння цяпер удакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0