Лаўкост-авіякампанія Ryanair павялічыла цэны на прыярытэтную пасадку, а таксама на перавозкі малога багажу.
Раней цана прыярытэтнай пасадкі была пастаяннай і залежала толькі ад таго, ці купляў пасажыр яе разам з білетам, альбо ўжо пасля гэтага. Цяпер і цана на Priority, і кошт малога багажу залежыць ад попыту і падаражэе на 0-4 еўра.
Толькі першыя пакупнікі квіткоў на самалёт змогуць атрымаць самую нізкую цану, а з часам кошт будзе павялічвацца. Змены ўжо набылі моц. Цяпер цана на прыярытэтную пасадку будзе вагацца ад 6 да 10 еўра, а на дадатковы малы багаж у салоне — ад 10 да 12 еўра. Колькасць прыярытэтных месцаў абмежавана.