Бі-бі-сі: Яшчэ два гады таму здавалася, што сітуацыя ў сусветным праваслаўі стабілізавалася і ніякіх зменаў у дыптыху памесных цэркваў не прадбачыцца. Аднак пасля рашэння ўкраінскага пытання можа актуалізавацца пытанне пра царкву Чарнагорыі і, магчыма, Македоніі. Вы бачыце такую ​​перспектыву? Такое «драбненне» сусветнага праваслаўя — гэта шкодны сепаратызм ці добрая рыса цяперашняга часу?

Арх.Д.: Расійская праваслаўная царква баіцца імкнення праваслаўных народаў да сваёй самаідэнтыфікацыі, яны хочуць кантраляваць былыя 15 рэспублік СССР.

Я падтрымліваю тэзіс аб тым, што ў кожнага народа, які хоча мець сваю праваслаўную царкву, павінна быць права яе засноўваць і прасіць яе вызнання іншымі праваслаўнымі цэрквамі. У тым ліку калі гаворка ідзе пра Македонію і Чарнагорыю.

А чаму не звярнуцца да краін былога СССР? Нядаўна мітрапаліт Мінскі Павел заявіў, што для Украінскай царквы аўтакефалія стала трагедыяй, а для Беларускай яна наогул стала б смерцю. Калі чуеш такія заявы, хочацца адначасова і плакаць, і смяяцца. Так могуць казаць людзі, якія баяцца духоўнага росту сваёй уласнай паствы.

Дайце людзям быць свабоднымі і незалежнымі, дайце ім маліцца на сваёй роднай мове. Мяне папракалі ва Украіне, што, маўляў, вы ў Амерыцы моліцеся на ўкраінскай — на «неблагодатном языке». Які яшчэ «неблагодатный»? Гэта мова, на якой мяне навучыла мама прасіць кавалак хлеба, чаму я не маю права на ёй маліцца? Чаму Беларусь не мае права маліцца на сваёй беларускай мове?

Бі-бі-сі: Калі вы згадалі мітрапаліта Мінскага, то калі ў гіпатэтычнай будучыні Аляксандр Лукашэнка ці яго пераемнік разам з хай нават часткай тамтэйшага духавенства — нават не з мітрапалітам Паўлам, — звернуцца да Канстанцінопаля, то ці згодныя вы, што гіпатэтычная схема атрымання аўтакефаліі для Беларускай царквы павінна быць такая ж, як для Украінскай?

Арх.Д.: Так. Павінен быць зварот народа, улады і пастыраў. У іншым выпадку гэта будзе стварэнне нейкай рэлігійнай вайны, змовы ў дзяржаве або ў царкве.

Ва Украіне, мне здаецца, улады прынялі ўсе меры, каб усё гэта стала рэальнасцю.

Якія б ні былі вашы палітычныя прыхільнасці, трэба прызнаць, што ўлада зрабіла ўсё, што павінна была зрабіць па царкоўнай структуры, і ўсё гэта было ў рамках заканадаўства Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0