Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Мэр польскага горада Гданьска Павел Адамовіч атрымаў нажавое раненне падчас дабрачыннага канцэрту. Пра гэта паведамляе ONet.

Кіраўнік горада дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. Да гэтага яму праводзіліся рэанімацыйныя дзеянні.

Інцыдэнт адбыўся падчас канцэрту «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», прысвечанага збору грошай медыцынскім установам. Злачынец узлез на сцэну і напаў на сваю ахвяру. Завязалася бойка, падчас якой мэр атрымаў раненне.

Злачынец затрыманы, матывы яго ўчынку пакуль невядомыя.

Паўла Адамовіча пазней прааперавалі. Ён у крытычным стане. Па словах дактароў, мэр атрымаў раненні сэрца, дыяфрагмы і брушной поласці. «У наступныя гадзіны ўсё вырашыцца», - сказаў журналістам адзін з медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0