Мэр Гданьска Павел Адамовіч, якога паранілі нажом падчас канцэрта, памёр.

Яму было 54 гады. У нядзелю яго атакавалі нажом на сцэне падчас фіналу Вялікага каляднага дабрачыннага канцэрта. Нападаючым быў Стэфан В., раней пакараны за рабаванні.

Адамовіч стаяў у куце сцэны, калі да яго падбег чалавек і некалькі разоў ударыў яго нажом. Мэру доўга аказвалі медыцынскую дапамогу прама на сцэне, пасля чаго павезлі ў клінічны цэнтр медыцынскага універсітэта Гданьска.

Злачынец назваў напад на мэра помстай партыі «Грамадзянская платформа». Ён проста на сцэне прадставіўся ў мікрафон. «Я сядзеў у турме, хоць быў невінаваты. «Грамадзянская платформа» катавала мяне. Вось чаму Адамовіч памёр», — сказаў нападаючы. Яго затрымалі супрацоўнікі прыватнай ахоўнай кампаніі, якая адказвала за бяспеку на канцэрце.

Павел Адамовіч выклаў у інстаграм гэта фота перад нападам.

Павел Адамовіч выклаў у інстаграм гэта фота перад нападам.

У маі-чэрвені 2013 года нападнік здзейсніў серыю ўзброеных рабаванняў банкаў, забраўшы агулам 15 тысяч польскіх злотых (каля чатырох тысяч даляраў). Яго прысудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. Вызваліўся мужчына ў канцы снежня.

Адамовічу зрабілі аперацыю. Яго стан заставаўся вельмі цяжкім. Мэр атрымаў раненні сэрца, дыяфрагмы і брушной поласці. Аперацыя доўжылася пяць гадзін, за гэты час пацыенту пералілі амаль 20 літраў крыві. Лекары давалі мала шанцаў на тое, што ён выжыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?