На гэтым акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, даючы згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 2019 і 2020 гады для краіны будуць асаблівымі, насычанымі палітычнымі падзеямі. Паводле яго слоў, Беларусь «і злева, і справа, і на Захадзе, і на Усходзе, падвергнутая сур'ёзнай рэвізіі на прадмет суверэнітэту і незалежнасці».

«Я ўжо пра гэта казаў. Мы павінны быць да гэтага гатовыя. Але запомніце: ніхто нас не зрушыць з месца, калі мы будзем працаваць эфектыўна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Беларусы заслужылі нармальнага жыцця. І мы абавязкова павінны, захаваўшы незалежнасць і суверэнітэт, палепшыць жыццё нашых людзей.

У адваротным выпадку нікому гэты суверэнітэт будзе не патрэбны. Гэта найважнейшая задача для ўсіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0