Пробашчу касьцёла сьвятога Францішка ў Салігорску Сабеславу Тамалу забаранілі ажыцьцяўляць рэлігійную дзейнасьць у Беларусі. Сьвятар служыць у Салігорску 20 гадоў, удзельнічаў у будаўніцтве касьцёла, піша Радыё Свабода.

katolik.life

katolik.life

Прычыну рашэньня не называюць. На момант публікацыі прыхаджане сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам у Савет Міністраў да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасьці Леаніда Гулякі, сказала Свабодзе старшыня парафіяльнай рады Валянціна.

Пэтыцыю зьбіраюць як сярод парафіянаў, так і ва ўстановах Салігорску і раёну. Касьцёл сьвятога Францішка — адзіная рымска-каталіцкая парафія ў Салігорску.

Таксама да Гулякі зьвярнулася Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведаміў Свабодзе Дзьмітры Кухальскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0