Сёння быў апублікаваны свежы рэйтынг нацыянальных зборных, які робіць ФІФА.

За месяц, што прайшоў з мінулага рэйтынгу, Беларусь страціла ажно 20 пазіцый і цяпер займае 84-е месца (420 пунктаў). Адгукнулася параза ў матчы ад Кіпра (1:2), што прайшоў 19 лістапада на падзеленым на дзве няроўныя часткі востраве.

На 82-м месцы братняя Лівія, Ісландыя з яе гейзерамі і крызісам - 83-я.

84-е месца таксама займае Катар, следам за Беларуссю ідуць футбольныя зборныя Тога і Новай Зеландыі.

Дзесятка найлепшых: Гішпанія, Нямеччына, Нідэрланды, Італія, Бразілія, Аргентына, Харватыя, Англія (гэтыя дзве зборныя – нашы супернікі па адборачнай групе да чэмпіянату свету – 2010), Расія, Турцыя.

Што да іншых супернікаў па адборачным турніры: Украіна – 15-я, Казахстан – 137-ы, Андора – 194-я.

Вяртаючыся да зборнай Беларусі. Шчэ ў пачатку верасня - чатыры месяцы запар - мы былі на 57-м месцы. Найлепшае наша дасягненне, як кажуць, усіх часоў і народаў.

8 кастрычніка, з кастрычніцкім рэйтынгам, пачалося лёгкае падзенне (59-е месца), у лістападзе мы апусціліся на 64-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?