Злашчасная прэс-канферэнцыя (фота - АР)

Злашчасная прэс-канферэнцыя (фота - АР)

Пасля таго як падчас прэсавай канферэнцыі два дні таму ірацкі журналіст шпурнуў бот у прэзідэнта ЗША, адзін з самых паслядоўных апанентаў амерыканскага кіраўніка, лідэр Венесуэлы, Уга Чавес, не застаўся абыякавым.

Чавес, можа, і зазначыў, што не падтрымлівае шпурлянне абутку па людзях у якасці выяўлення легітымнага пратэсту, але акрэсліў чын журналіста як «кідок у імя павагі іракскага народу». Венесуэльскі прэзідэнт дадаў: «Нам трэба прыгадаць, што Буш, хоць і не шпурляў боты на іракскіх грамадзян, але ж ён кідаў на іх бомбы, смерць і разбурэнне».

Разам з тым Чавес усцешыўся з факту, што журналісцкі бот не пацэліў у Буша, дадаўшы, што ў сыходзячага прэзідэнта ЗША «засталіся добрыя рэфлексы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?