Графіці мастака Бэнксі, якія ён у снежні 2018-га намаляваў на сцяне гаража ў брытанскім Порт-Толбаце (Уэльс), прадалі за «шасцізначную суму», перадае Reuters са спасылкай на пакупніка.
«Я купіў яго, яно каштавала мне шасцізначную суму», — распавёў Джон Брандлер з Brandler Galleries. Ён не ўдакладніў кошт, але гаворка ідзе мінімум пра $130 тысяч, з улікам таго, што здзелку праводзілі ў фунтах.
Відэа: instagram.com/banksy.
Ён дадаў, што ўжо валодае некалькімі працамі Бэнксі.
На графіці намаляваны хлопчык, які ловіць сняжынкі ротам, пры гэтым, калі ўбачыць другую частку карціны, за вуглом таго ж будынка, становіцца зразумела, што гэта не снег, а попел з палаючага смеццевага кантэйнера.