Пасля затрымання ў чацвер вечарам у Шарамеццева Насцю Рыбку (Насцю Вашукевіч) і яшчэ траіх дэпартаваных з Тайланда вывелі праз чорны ход і павезлі ў невядомым кірунку. Ноччу ў блізкіх затрыманых прайшлі ператрусы, распавялі The Bell трое з іх.

Усю ноч сваякі безвынікова абзвоньвалі розныя аддзяленні МУС. Зараз яны мяркуюць, што затрыманых адвезлі ў АУС па раёне Зяблікава, распавялі The Bell муж Рыбкі Мікалай Вашукевіч і жонка Лэслі Крысціна Шарамеццева.

Таксама ў ноч пасля затрымання адразу ў некалькіх сваякоў прайшлі ператрусы, распавёў The Bell Вашукевіч і пацвердзілі яшчэ двое сваякоў затрыманых.

«Абудзілі суседзяў, запатрабавалі выступіць панятымі», — распавядае The Bell адзін са сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0