Беларусь і надалей будзе прытрымлівацца шматвектарнай палітыкі. Пра гэта на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БелТА.

«Кіраўніком нашай дзяржавы ставяцца перад намі новыя амбіцыйныя задачы, якія дыктуе сам час. Беларусь як самастойная, незалежная еўрапейская дзяржава будзе і далей праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, не гандлюючы сваім суверэнітэтам у залежнасці ад тых ці іншых кан'юнктурных меркаванняў», — заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0