З кватэры ў 81-гадовага магілёўца скралі тэлевізар коштам 400 рублёў. У крадзяжы пенсіянер падазраваў 23-гадовага ўнука, з якім разам жыве.

Высветлілася, што хлопец дачакаўся, калі дзядуля сыдзе ў краму, забраў тэлевізар і здаў у ламбард. Атрыманыя грошы змарнаваў на спіртныя напоі і пачастункі для шматлікіх сябровак, з якімі адпачываў некалькі дзён.

Магілёўца затрымалі. Ён нідзе не працуе, раней быў судзімы за некалькі крадзяжоў і хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?