Ракета «Эпсілан-4» Японскага аэракасмічнага агенцтва 18 студзеня вывела на арбіту спадарожнік, які будзе выкарыстоўвацца для стварэння штучных зарападаў, паведамляе AFP.

Спадарожнік распрацаваны японскім стартапам ALE. На яго борце знаходзяцца 400 металічных шарыкаў. У вызначаны час яны «стрэляць» са спадарожніка і паляцяць да Зямлі, згараючы ў верхніх слаях атмасферы — з паверхні планеты гэта будзе выглядаць як паток метэарытаў.

Першы штучны зарапад запланаваны на вясну 2020 года над Хірасімай.

Аднаму метэарытнаму дажджу хопіць 20 шарыкаў — такім чынам, запасу на спадарожніку хопіць на два дзясяткі запускаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0