Закон аб легалізацыі продажу марыхуаны для ўжывання ў медыцынскіх мэтах набыў моц у Польшчы. Прэпараты з канопляў можна вырабляць у аптэках на падставе рэцэпта лекара з матэрыялу, які пастаўляецца з-за мяжы, паведамляе TVN.

17 студзеня адзіная кампанія, якая атрымала ліцэнзію на пастаўкі ў Польшчу марыхуаны ад Польскай фармацэўтычнай палаты, канадская Spectrum Cannabis паведаміла аб тым, што першая партыя прадукту — каля 7 кг — паступіла на аптэчныя склады краіны. З 17 студзеня палякі могуць па рэцэпце замовіць неабходны для лячэння прэпарат.

Адзін грам сухога прадукту каштуе ў польскіх аптэках каля 65 злотых (17 даляраў).

Паводле папярэдніх ацэнак, у Польшчы ва ўжыванні марыхуаны ў медыцынскіх мэтах маюць патрэбу каля 300 тысяч пацыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0