Намеснік старшыні Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Ева Меркачова наведала ў ізалятары часовага ўтрымання грамадзянку Беларусі Насцю Вашукевіч, больш вядомую як Насця Рыбка. У размове з Меркачовай тая распавяла, што пасля затрымання ў аэрапорце «Шарамеццева» ёй прапанавалі даць паказанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Кароткае інтэрв'ю апублікаваў «Маскоўскі камсамолец».

«Я адмаўлялася, сказала, што магу потым адказаць на ўсе пытанні», — распавяла Рыбка. «Пасля гэтага мне сказалі, што ў «Шарамеццева» няма транзітнай зоны, і паставілі штамп аб тым, што я знаходжуся на тэрыторыі Расіі. А потым адразу ж павязалі. Я лічу, гэта быў подлы падман», — дадала яна.

Умовы ўтрымання ў ізалятары Анастасія Вашукевіч апісала фразай «тут проста космас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0