Беларуска Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таўнсенд выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе БЕЛТА.

У матчы 1/16 фіналу яны перамаглі польска-японскі тандэм Алісія Расольска / Эры Хадзумі — 6:2, 7:6 (8:6).

У 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч і Тэйлар Таўнсенд сустрэнуцца з парай з Кітайскага Тайбэя Чань Хао-Чынь / Лаціша Чан.

Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці зняліся з турніру перад матчам 1/16 фіналу з амерыканскімі тэнісісткамі Джэніфер Брэдзі і Элісан Рыск.

Заўтра беларуска-бельгійская пара Арына Сабаленка / Элізэ Мертен ў 1/8 фіналу згуляюць з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0