Тарыфы на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне вырастуць на 15,6%. Прадугледжваюцца таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах.

Новыя тарыфы на паслугі ЖКГ устаноўлены ў Беларусі з 1 студзеня 2009 года. Тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў устаноўлены ў памеры Br296 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, што на 11,8% перасягае памер дзеючага тарыфу. Новыя цэны і тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складуць Br43 458,3 за 1 Гкал (на 15,6% больш). Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне і на каналізацыю павялічацца на 20% і складуць Br385,7 за 1 куб.м і Br242 за 1 куб.м адпаведна. Тарыф за вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў узрасце на 18,9% да Br4764 за 1 куб.м, за карыстанне ліфтамі -- на 20% да Br1421 з аднаго жыхара ў месяц.

Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2009 г. усталяваныя ў памеры Br173,3 за 1 кВт.г. Дакументам вызначаны таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага ўліку кошт электрычнай энергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае Br121,1, максімальных (з 17.00 да 22.00) -- Br346 за 1 кВт.г. Тарыфы на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складуць Br125,3 за 1 кВт.г. (Br87,7 -- у перыяд мінімальных і Br250,6 у перыяд максімальных нагрузак).

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлены на ўзроўні Br173, у астатні час сутак -- Br865. Таксама зацверджаны цэны для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ.

Тарыфы на паслугі халоднага водазабеспячэння і каналізацыі з 1 студзеня 2009 г. усталяваны ў памеры Br860 і Br684,3 за 1 куб. м адпаведна за аб’ёмы, спажытыя грамадзянамі, якія пражываюць у прыналежных ім на праве ўласнасці індывідуальных жылых дамах (катэджах), звыш норм, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У адпаведнасці з пастановай, наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацый грамадзян-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі і аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку электрычнай энергіі, праводзяць аплату спажытай электраэнергіі на выбар — зыходзячы з дэферэнцыяваных па часавых перыядах тарыфаў.

Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.

Нагадаем, у гэтым годзе тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялічваліся двойчы — з 1 студзеня і з 1 траўня. У суме тарыфы на ЖКП за студзень-жнівень 2008 года былі павышаны на $9,1 у эквіваленце зыходзячы з разліку платы за двухпакаёвую кватэру.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0