vk.com/nastyarybka

vk.com/nastyarybka

Затрыманая ў аэрапорце Шарамеццева ў Маскве ў межах крымінальнай справы аб уцягванні ў прастытуцыю Насця Вашукевіч (Насця Рыбка) заявіла журналістам, што лічыць справы супраць яе сфабрыкаванымі, піша РБК.

Яна заявіла, што ёй скарысталіся і назвала сябе прыладай. «З-за гэтага фабрыкаваліся крымінальныя справы ў Расіі, Беларусі. Еўропе і Тайландзе, — сказала Вашукевіч. Дзяўчына дадала, што не збіраецца кампраметаваць бізнэсмэна Алега Дзерыпаску. «Заклікаю яго расслабіцца» сказала Рыбка журналістам.

Раней следства звярнулася ў суд з просьбай арыштаваць Вашукевіч, а таксама Аляксандра Кірылава (Алекс Лэслі). Іх затрымалі ў аэрапорце Шарамеццева 16 студзеня як патлумачылі ў паліцыі, гэта было зроблена ў рамках крымінальнай справы па артыкуле аб уцягванні ў прастытуцыю (ч.2 арт. 240 КК), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.

На пытанне журналістаў, ці сапраўды Анастасія Давыдава (Саша Траўка) напісала на яе заяву ў паліцыю, Вашукевіч адказала сцвярджальна.

Саша Траўка — адна з падапечных Алекса Лэслі, вядомая сэксам з людзьмі ў людных месцах, у тым ліку з Насцяй Рыбкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0