Спецпрадстаўнік Пуціна, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч абмеркаваў перспектывы далейшага супрацоўніцтва з кіраўнікамі «Мінскага завода колавых цягачоў» і «Пеленг». Бабіч таксама пагутарыў са старшынёй Дзяржкамваенпрама Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе прэс-служба расійскага пасольства ў Мінску.
Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі.
Каля 90% прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў прыходзіцца на Расію, дзе на базе беларускіх шасі ўсталёўваюцца ракетны комплекс стратэгічнага прызначэння «Тополь-М», аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр», а таксама рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган» і зенітна-ракетныя сістэмы С-300 і С-400.
У сваю чаргу больш за 200 расійскіх прадпрыемстваў з'яўляюцца пастаўшчыкамі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых для ААТ «МЗКЦ».