Пры пажары на двух суднах у раёне Керчанскага праліва загінулі сама меней 10 чалавек.

З вады дасталі 14 жывых людзей.

Відавочцы паведамілі мясцоваму выданню Керчь.FM, што сярод выратаваных — грамадзяне Турцыі і Індыі. У пошуку людзей задзейнічаны каля 17 судоў.

Пошукава-выратавальная аперацыя ўскладнена моцным цячэннем у раёне катастрофы.

21 студзеня ў раёне Керчанскага праліва загарэліся два судны «Кандзі» і «Маэстра» пад сцягам Танзаніі. «Маэстра», па папярэдніх звестках, з'яўляецца газавозам.

Папярэдня версія здарэння: на борце Маэстра адбыўся выбух з узгараннем. Затым агонь перакінуўся на іншае судна. Члены экіпажа эвакуіраваліся ў мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0