Амерыканскі канцэрн «Крайслер» абвясціў пра тое, што з 19 снежня на месяц прыпыняе вытворчасць аўтамашын.

Гэтая мера выклікана крызісам перавытворчасці праз рэзкае зніжэнне пакупніцкага попыту. Ва ўмовах фінансавага крызісу пакупнікам стала цяжэй атрымаць банкаўскія крэдыты.

Раней іншы аўтагігант «Джэнерал мотарс» вырашыў скараціць вытворчасць машын у першым квартале наступнага году на траціну.

Продажы аўтамабіляў у ЗША знізіліся за апошнія 25 гадоў да рэкорднага мінімуму.

На мінулым тыдні амерыканскі сенат адхіліў прапанову аб выдзяленні 14 млрд даляраў з дзяржбюджэту на дапамогу аўтамабільнай прамысловасці.

euronews.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0