У распараджэнні выдання BuzzFeed апынуліся «сотні старонак бізнэс-дакументаў, электроннай перапіскі і архітэктурных планаў».

З дакументаў вынікае, што 100-павярховую вежу планавалася пабудаваць у «Масква-Сіці». У будынку планавалі офісную і жылую часткі, а таксама спа-цэнтр пад брэндам Іванкі Трамп.

Вось так выглядае архітэктурная візуалізацыя «Трамп-Таўэр».

BuzzFeed нагадвае, што асяроддзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнае, што перамовы аб будаўніцтве «Трамп-Таўэр» у Расіі вяліся, але настойвае на тым, што гаворка ішла толькі пра папярэдняе абмеркаванне. У прыватнасці, асабісты адвакат Трампа Рудольф Джуліяні ў студзеньскім інтэрвію The New Yorker казаў, што бакі абмежаваліся толькі «лістом аб намерах».

Планы будаўніцтва «Трамп-Таўэр» у Расіі — адна з ключавых тэм расследавання аб магчымым расійскім ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0