Пасля завяршэння жалобнай акцыі ў гонар Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску 22 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх удзельнікаў ушанавання.

Вечарам ля помніка Тарасу Шаўчэнкі, што побач з амбасадай Украіны, сабралася каля дзесятка актывістаў, якія ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў гонар Міхаіла Жызнеўскага. Затым яны праспявалі «Магутны Божа» і гімн Украіны. 

Прыкладна каля 20 гадзін вечара, калі ўдзельнікі ўшанавання пачалі разыходзіцца, на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзяніса Урбановіча і Вольгу Мікалайчык і адвезлі іх у РУУС Цэнтральнага раёна.

Актывістаў да суда змясцілі ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. 

23 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд іх адміністрацыйных спраў. Вольга Нікалайчык атрымала 40 базавых велічынь штрафу (1020 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?