На швейна‑трыкатажнай фабрыцы ААТ «Світанак» рабочым абвясцілі пра пераход на чатырохдзённую рабочую змену.

Гэтыя захады звязаныя з фінансавымі праблемамі прадпрыемства ў сувязі з эканамічным крызісам.

Такім чынам з Новага году рабочыя «Світанка» будуць губляць да 20% ад свайго заробка. У дадатак да ўсяго кіраўніцтва фабрыкі прапанавала ім узяць адпачынак за свой кошт перад Новым годам на тры дні.

Тое ж самае на «БелАЗе», дзе работнікам прапанавалі запоўніць формы заяваў на неаплачваны адпачынак на 2 дні перад святамі.

zhodzina.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0