Жыхару Бабруйскага раёна пагражае адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Ён павесіў чужога паляўнічага сабаку за тое, што ён задушыў яго курыцу, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Рускі ганчак. Ілюстрацыйнае фота

Рускі ганчак. Ілюстрацыйнае фота

У РАУС 20 студзеня звярнуўся 55-гадовы мужчына, які паляваў у раёне вёскі Старынкі Бабруйскага раёна з сабакам пароды рускі ганчак. Паводле яго слоў, у нейкі момант сабака перастаў адклікацца, і ён адправіўся на яго пошукі. Аказалася, што жывёлу на сваім падворку павесіў мясцовы жыхар.

Праваахоўнікі высветлілі, што 62-гадовы жыхар вёскі Старынкі ўбачыў у сваім куратніку сабаку, там жа ляжала мёртвая курыца. Пенсіянер павесіў жывёлу на дрэве. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што сабака мог задушыць усіх яго курэй.

Склалі адміністрацыйны пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Яму пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 255 да 765 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Гаспадару сабакі таксама пагражае адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правіл утрымання свойскай жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0