25-гадовага жыхара Гродна падманула магілёўка. Малады чалавек заказаў праз інтэрнэт iPhone, але ў пасылцы аказалася біклага. Ашуканы пакупнік звярнуўся ў міліцыю.

22-гадовая беспрацоўная раней судзімая за махлярства магілёўка працягнула падманваць даверлівых грамадзян. Так, яна абяцала продаж новага мабільнага тэлефона ў інтэрнэце, праўда, за перадаплату 250 рублёў. Атрымаўшы грошы, абяцаны тавар высылаць не спяшалася — так у гродзенца і апынулася біклага, якую ён не замаўляў.

Улетку дзяўчына папалася на падобным махлярстве — спрабавала «прадаць» мінчанцы туалетную ваду за 100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?