Міністэрства замежных спраў Расіі пацвердзіла, што ў Судане дзейнічаюць расійскія прыватныя ваенныя кампаніі (ПВК), але яны не звязаныя з дзяржавай. Пра гэта паведаміла прадстаўнік ведамства Марыя Захарава, перадае РИА Новости.

МЗС Расіі.

МЗС Расіі.

Паводле яе слоў, расійскія фірмы займаюцца выключна падрыхтоўкай кадраў для сілавых структур Судана. Яна дадала, што любая іншая інфармацыя на гэты конт — фэйк.

15 студзеня на тэму прысутнасці расійскіх прыватнікаў у Судане выказваўся прэс-аташэ пасольства Расіі ў Хартуме Уладзімір Томскі. Ён назваў укідам паведамленні аб тым, што расійскія найміты дапамагалі ўраду Судана душыць масавыя пратэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0