Энтузіясты ладзяць дабрачынную акцыю ў падтрымку выхаванцаў дзіцячага дому ў Езярышчы, што на Віцебшчыне.
У рамках акцыі «Газеты і часопісы» добрыя людзі падпісалі дзетак на іхнія ўлюбёныя выданні – газеты і часопісы. Але ёсць магчымасць зрабіць дзецям добрае – набыць прысмакаў ды іншых падарункаў. Ёсць патрэба ў медыкаментах.
Кожны ахвочы можа набыць падарунак і перадаць яго камусьці з выхаванцаў дзіцячага дому або асабіста, або праз кагосьці з арганізатараў.
Паездка ў Езярышча плануецца 20 снежня. Выезд а 6-й раніцы.
Кантакты каардынатара акцыі: Вячаслаў; тэл. 8-029-333-33-37 (velcom),
E-mail: [email protected]
Адрас установы: 211580, Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г/п Езярышча, вул. Анціпава, 46/1.