Армія не прызнае кіраўніка парламента Венесуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам краіны, цытуе выданне El Nacional міністра абароны краіны Уладзіміра Падрына Лопеса.
«Мы, салдаты Радзімы, не прымаем прэзідэнта, навязанага ў цені цёмных інтарэсаў і самаабвешчанага па-за законам. Нацыянальныя баліварыянскія ўзброеныя сілы абараняюць канстытуцыю і з'яўляюцца гарантам нацыянальнага суверэнітэту», — заявіў Лопес.
Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо ў сераду абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы на перыяд дзеяння часовага ўрада ў краіне.