Пяцёра чалавек загінулі пры стральбе ў аддзяленні банка Suntrust ў горадзе Себрынг, штат Фларыда, паведамляе CNN.
Стральбу ў банку адкрыў 21-гадовы жыхар горада Зефен Ксавер. Пасля гэтага ён сам патэлефанаваў у паліцыю, заявіўшы, што толькі што забіў пяць чалавек.
Пасля няўдалых перамоў са злачынцам група спецназу штурмавала будынак і затрымала Ксавера.
Матывы дзеянняў злачынца пакуль невядомыя.