Гамбургер. Цяпер таксама парфума

Гамбургер. Цяпер таксама парфума

Вы заўсёды марылі патыхаць, як сакавіты стэйк са скарынкай? На час Калядаў кампанія хуткага харчавання «Бюргер Кінг» (адвечны канкурэнт «Макдональдзу») выпусціла на рынак парфуму для мужчынаў Flame («Полымя»), што мае пах смажанага на агні мяса. «Водар спакусы з духмянасцю стэйка», — запэўнівае рэклама навінкі. У «Бюргер Кінзе» ўпэўненыя, што калі пакупнікоў не прынадзіць пах, дык іх прынамсі прывабіць цана. Выстаўленая на продаж парфума каштуе ўсяго-толькі 4 долары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?