Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у твітары, што адклаў выступ у Кангрэсе са зваротам «Аб становішчы краіны» да таго часу, пакуль не скончыцца блакаванне працы ўрада.
Перанесці выступ прапанавала спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША дэмакрат Нэнсі Пэласі. Першапачаткова Дональд Трамп адмовіўся і заявіў, што будзе шукаць альтэрнатыўную пляцоўку для выступу. Цяпер ён паведаміў, што не будзе гэтага рабіць.