Егіпцянін увечары 22 студзеня напісаў — «Рашэнне 2019: час кантактаваць у рэальнасці». Пасля гэтага, Салах выдаліўся з усіх сацсетак.

Паводле інфармацыі Mirror, гулец «чырвоных» рашыўся на такі крок праз занадта высокую загружанасць, а інтэрнэт адбірае ў яго шмат часу. Існуе таксама інфармацыя, што такім чынам Салах вырашыў высветліць адносіны з Федэрацыяй футбола Егіпта адносна іміджавых правоў.

У гэтым сезоне ў Салаха 23 матчы ў англійскай прэм'ер-лізе, 16 забітых галоў і 8 галявых перадач. Менавіта ён ўзначальвае бамбардзірскую гонку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0