Па словах маці хлопчыка Джо Кэрынгтан (Jo Carrington), праблемы з яго здароўем пачаліся, калі малому было ўсяго чатыры месяцы. Тады ён пачаў не прымаць малако, а пасля прыёму ежы пакутаваў ад млоснасці і дыярэі. Ва ўзросце 10 месяцаў ён канчаткова перастаў есці, што прывяло да страты прытомнасці.

33-гадовая Кэрынгтан з мужам Стывам адвезлі Джуда ў дзіцячую бальніцу для здачы аналізаў. Лекары правялі шэраг абследаванняў, пасля чаго выявілі ў хлопчыка вострае запаленне кішэчніка і паставілі дыягназ «эазінафільны каліт».

«Мы быццам зноў завялі немаўля: кармілі яго з бутэлечкі і ўвесь час мянялі падгузнікі. І так на працягу пяці гадоў, — распавядае жанчына. — Кожны раз, калі ён спрабуе з'есці нешта накшталт рысу, бульбы ці курыцы, у яго целе адбываецца алергічная рэакцыя«.

На дадзены момант юны Кэрынгтан мае патрэбу ў аперацыі, правядзенне якой магчыма толькі ў Амерыцы. Сям'я збірае неабходную суму ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў, каб выканаць галоўную мару дзіцяці — пакаштаваць торт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0