Былы дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі некалькі тыдняў таму пакінуў СІЗА КДБ. Пра гэта Tut.by распавялі дзве крыніцы, не звязаныя паміж сабой.

«З 7 студзеня ён дома», — сказаў адзін са знаёмых Бялецкага. «Таксама чуў, што Аляксандра Валянцінавіча вызвалілі. Але не думаю, што кропку [ў яго справе] паставілі», — лічыць другая крыніца.

У прэс-службе КДБ адмовіліся ад каментароў.

Пра затрыманне Бялецкага стала вядома летам мінулага года ў ходзе маштабнай спецаперацыі сілавікоў па «справе медыкаў». Старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што Аляксандр Бялецкі быў зняволены за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медабсталявання з боку камерцыйных структур і своечасовую плату за аказаныя паслугі. Пры правядзенні ператрусу ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў схованках знайшлі каля 500 тысяч даляраў у эквіваленце, адзначыў Вакульчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?