Рэйтынг даверу да прэзідэнта Расіі знізіўся на 0,6%. Пра гэта сведчаць даныя апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД). Апытанне праводзілася з 14 па 20 студзеня 2019 года сярод расіян ва ўзросце ад 18 гадоў з дапамогай тэлефоннага інтэрв'ю.

На мінулым тыдні Уладзіміру Пуціну давяралі 33,4% апытаных расіян, па апошніх даных — 32,8% рэспандэнтаў. Гэта новае мінімальнае значэнне за 13 гадоў. Узровень недаверу да Пуціна падняўся з 6,7 да 7,5%.

Узровень адабрэння дзейнасці прэзідэнта Расіі змяніўся нязначна, знізіўшыся на 0,1% (да 62%).

Пуцін застаецца палітыкам, якому жыхары Расіі давяраюць больш за ўсё. На другім месцы — міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, чый узровень даверу таксама знізіўся. А ўзровень даверу кіраўніку МЗС Расіі Сяргею Лаўрову, які знаходзіцца на трэцім месцы ў спісе, вырас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?