Расійскім наёмнікам даверылі ахоўваць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру. Пра гэта «Ленте.Ру» паведаміў кіраўнік камітэта Агульнарасійскага афіцэрскага сходу, атаман хутарскога казацкага таварыства «Хоўрына» Яўген Шабаеў, які займаецца абаронай інтарэсаў супрацоўнікаў прыватных вайсковых кампаній.

«Групу было загадана набраць вельмі хутка, ёй была пастаўлена задача — ахова першых асоб. Да гэтага байцы былі ў Габоне, Судане», — сказаў ён.

Пасля набору групу двума авіярэйсамі накіравалі ў сталіцу Кубы Гавану. Адтуль адзін з наёмнікаў патэлефанаваў і паведаміў, што іх перанакіравалі ў Каракас. Байцы прыбылі ў Венесуэлу ў аўторак, 22 студзеня, сцвярджае Шабаеў.

Чытайце таксама:

Reuters: Расія накіравала ў Венесуэлу 400 байцоў Вагнера для аховы Мадуры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0