Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нікаласам Мадурам, паведамляе БелТА.
Лукашэнка і Мадура. Фота: БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок дбайна адсочвае сітуацыю ў Венесуэле і суперажывае «чарговаму вітку напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і за межамі краіны».
«Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне», — заявіў Лукашэнка.