Расійскі газавы манапаліст «Газпром» заявіў, што калі ўкраінскія ўлады не выплацяць доўг за спажытае паліва памерам каля 2 млрд даляраў, пастаўкі газу Кіеву могуць быць спыненыя з 1 студзеня 2009 году.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка у чацвер заявіў, што кампанія «Нафтагаз Украіны» адправіла «Газпрому» 800 млн. даляраў у кошт пагашэння запазычанасці за газ.

Паводле словаў украінскага лідэра, яшчэ 200 млн. даляраў будуць акумуляваныя ў найбліжэйшы час.

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў пацвердзіў атрыманне першай сумы. Пры гэтым ён сказаў, што Кіеў да канца года плаціць больш не намераны.

«Украінскія калегі пералічылі сёння 800 млн даляраў у кошт доўгу за пастаўкі газу восенню, але паведамілі пры тым, што больш да новага года нічога не заплацяць», — сказаў ён.

Цягам апошніх гадоў Расія неаднаразова павышала цану газу для Ўкраіны, але на 2008 год яго цана ўстаноўлена на ўзроўні 179,5 даляра за 1000 кубаметраў, што значна ніжэй за еўрапейскі ўзровень.

У кастрычніку прэм’еры Цімашэнка і Пуцін дамовіліся, што тарыфы на газ вырастуць да рыначнага ўзроўню цягам трох гадоў.

Але «Газпром» пагражае павысіць цану газа ў 2009 г. да 400 даляраў за тысячу кубаметраў, калі даўгі не будуць выплачвацца.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0