Супрацоўнікі амерыканскага пасольства ў Венесуэле пакінулі дыппрадстаўніцтва, паведамляе МЗС Венесуэлы.

Вывад супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША ў Каракасе ажыццявілі «ў прызначаны тэрмін», гаворыцца ў паведамленні. Таксама міністэрства паведаміла, што супрацоўнікі венесуэльскай дыпмісіі ў Вашынгтоне «пачалі вяртацца ў Каракас».

Бакі на працягу 30 дзён правядуць перамовы аб адкрыцці офісаў па ўзаемных інтарэсах у абедзвюх сталіцах, дадала МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0