Шчанюка з паламанай нагой пакінулі прывязаным у полі ў Альшанцы (Гродна). Яго заўважыў мясцовы жыхар і паведаміў валанцёрам. Гэта не першы выпадак у 2019 годзе, калі гродзенцы пакідаюць на марозе паміраць сабак, піша Hrodna.life.

Гродзенскі валанцёр Алена Камчыц паведамляе:

«У нядзелю раніцай нам патэлефанаваў хлопец з Альшанкі і паведаміў, што са свайго балкона ён убачыў у полі сабаку. Калі падышоў, то ўбачыў там шчанюка, прывязанага да кала. І гэта было ў — 10. Ён сабаку адвязаў і накарміў дома. Праз некалькі гадзін мы забралі Джэка (так яго назвалі валанцёры) і завезлі ў клініку.

У клініцы паведамілі, што жывёла моцна знясілена і са зламаным сцягном. Магчыма, яе нехта сістэматычна збіваў.

Валанцёры шукаюць, чый можа гэта быць сабака, і ўжо збіраюць усе неабходныя дакументы, факты і доказы. Вырашаецца пытанне пра заяву ў міліцыю.

Гэта ўжо не першы выпадак у гэтым годзе, калі ў Гродне ў мароз пакідаюць паміраць жывёл. 20 студзеня дзеці па просьбе дарослых прывязалі да жалезнага слупа сабаку і сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?