28 студзеня з Масквы ў сталіцу Венесуэлы Каракас вылецеў чартарны рэйс расійскай авіякампаніі Nordwind Airlines. Ён можа даставіць у Венесуэлу або вывезці з краіны 500 пасажыраў, паведамляе Новая газета.

Авіякампанія займаецца чартарнымі турыстычнымі маршрутамі і ніколі раней не здзяйсняла рэйсаў у Венесуэлу. Акрамя гэтага, у сувязі з апошнімі падзеямі расійскім турыстам афіцыйна не рэкамендавана адпраўляцца ў Венесуэлу.

Паводле выдання, самалёт Boeing-777 вярнуўся з Тайланда раніцай у панядзелак, заправіў поўны бак паліва і вылецеў з аэрапорта Унукава а 14.00. Крыніцы сцвярджаюць, што на борце знаходзяцца два экіпажы, што сведчыць пра тое, што трансатлантычны пералёт, хутчэй за ўсё, плануецца без адпачынку ў аэрапорце прыбыцця.

Паводле Flightradar24, прылёт расійскага Boeing у Каракас чакаецца а 20.00 па мясцовым часе.

У авіякампаніі і МЗС Расіі пакуль не пракаментавалі інфармацыю пра загадкавы палёт Boeing-777 у Каракас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0