Прэзідэнт Xiaomi Лінь Бін і генеральны дырэктар Лэй Цзюнь апошнім часам згадваюць у сваіх блогах лікі 9120, 9102 і падобныя. Скарэй за ўсё, гэта намёк на тое, што чарговая прэзентацыя Xiaomi адбудзецца 19 лютага, піша GizmoChina.

Генеральны дырэктар Xiaomi Лэй Цзюнь піша свае паведамленні ў Weibo праз невядомую прыладу Mi. Мяркуецца, што кампанія можа зусім хутка пачаць выпуск Mi9. Тым не менш, афіцыйнай даты запуску навінкі няма.

Xiaomi Mi9 будзе пастаўляцца з патройнай асноўнай камерай. Акрамя таго, ён будзе мець сэнсар адбіткаў пальцаў у экране. Раней у гэтым месяцы Лэй Цзюнь запэўніваў, што Mi9 будзе мець хутчэйшую тэхналогію зарадкі.

Xiaomi Mi9 будзе смартфонам з 6,4-цалевым AMOLED-дысплеем, працэсарам Snapdragon 855 і 6 ГБ аператыўнай памяці. Ён можа атрымаць акумулятар на 3500 мАг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0