Новы план мірнага ўрэгулявання на Данбасе, які павінен прыйсці на змену мінскім пагадненням, прадугледжвае арганізацыю сумеснай місіі ААН і АБСЕ, а таксама стварэнне Еўрасаюзам агенцтва па аднаўленні рэгіёну. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ на перамовах у Мінску Марцін Сайдзік у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kleine Zeitung.

«На працягу апошніх гадоў мы ўбачылі, што менавіта ў мінскіх дамоўленасцях з'яўляецца не зусім дакладным. Важным момантам з'яўляецца тое, што для рэалізацыі цэнтральнага элемента — правядзення мясцовых выбараў — патрабуецца дапамога звонку», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што арганізаваць такія выбары можа толькі ААН.

Паводле яго слоў, новы план павінны зацвердзіць краіны «Нармандскай чацвёркі» — Украіна, Расія, Францыя і Нямеччына. Папярэдні варыянт пагаднення прадставілі на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ, што адбылося ў снежні 2018 года ў Мілане. Там прысутнічалі прадстаўнікі Украіны, Расіі, Германіі і Францыі, якія «маглі задаваць пытанні і рабіць каментары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0