Здарэнне адбылося ў панядзелак на аўтадарозе «Шчучын — Каменка — Скідзель», паведамляе ДАІ Гродна.

32-гадовы кіроўца «Форда», што не меў правоў, рухаўся з боку Скідзель. Падчас руху праявіў няўважлівасць і не справіўшыся з кіраваннем выехаў за межы дарогі ў правы кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку кіроўца пакінуў месца ДТЗ, не паведаміўшы міліцыю, патэлефанаваў жонцы і папрасіў прыбыць на месца здарэння. Пасля размовы з супрацоўнікамі ДАІ, жанчына ўсё-ткі сказала, хто менавіта знаходзіўся за рулём.

Паведамляецца, што ў выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0