Працягваюцца разборкі ўнутры калектыва «Белгазеты». На гэты раз прэс-канферэнцыю даваў галоўны рэдактар выдання Ігар Высоцкі, а таксама праабаронца Андрэй Бандарэнка, якога некаторыя называюць дырэктарам «Белгазеты».

Юрый Карэтнікаў і Кірыл Жываловіч. Фота Паўлюка Быкоўскага з facebook.com.

Юрый Карэтнікаў і Кірыл Жываловіч. Фота Паўлюка Быкоўскага з facebook.com.

У сваёй прамове Ігар Высоцкі нямала месца адвёў асобе ўласніка выдання Кірыла Жываловіча. Маўляў, пра тое, што ў Высоцкага будуць праблемы з Жываловічам, казаў яшчэ былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. «З «СБ» Жываловіча звольнілі за непрыстойныя паводзіны», — сказаў Высоцкі.

Потым ён апавёў пра дзве крымінальныя справы, якія былі ў мінулым заведзеныя супраць Жываловіча. «Ён пабіў дзядоў-вохраўцаў, ахоўнікаў Галоўпаштамту. Аднаго па галаве, другога — па спіне, трэцяму — фуражку на вочы нацягнуў. Я прасіў тых дзядоў, каб абвінавачанне адклікалі. Але быў суд, і Кірылу далі некалькі гадоў умоўна», — расказаў Высоцкі.

«Потым мне зноў тэлефануюць: Жываловіч у міліцыі. Аказалася, што ён у більярднай кагосьці кіем пабіў. Быў суд, прасілі 7 гадоў зняволення. Але Жываловіча накіравалі на экспертызу ў Навінкі нейкім дзіўным чынам, так ён пазбег пакарання».

Сам Кірыл Жываловіч не адмаўляе гэтых выпадкаў. Кажа, што бойка на пошце адбылася, калі ён знаходзіўся там па рэдакцыйным заданні «Белгазеты».

«Рашэнне накіраваць на экспертызу прыняў суд», — кажа ён пра другую справу.

«Я не свяцейшы за Папу Рымскага — гэта дакладна. Але жанчын нагамі дакладна не біў. [Андрэй Бандарэнка быў прысуджаны да 3 гадоў за тое, што збіў суседак — Рэд.] Я б мог сказаць, што супраць Высоцкага таксама вядзецца крымінальная вытворчасць, але не буду гэтага рабіць. Я не прыхільнік такіх метадаў», — запэўніў Кірыл Жываловіч.

Кірылу Жываловічу належыць 75% статутнага фонда «Белгазеты». На мінулым тыдні ён прызначыў новым дырэктарам выдання былога лідара «Правага альянса» Юрася Карэтнікава. Альтэрнатыўным дырэктарам лічыць сябе праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?