Ратаўнікі Цэнтральнай ратавальнай станцыі Гродна выратавалі сабаку з крыгі. Сабака быў удзячны, піша Hrodna.life.

Ратаўнікі Асвод заўважылі ўдалечыні на сярэдзіне Нёмана сабаку, які не мог трапіць на бераг. Адразу зрабілі захады да выратавання жывёлы. Даплыўшы на лодцы да крыгі, якая адшчапілася, ратаўнікі забралі сабаку на бераг. Карычневы сабака быў неймаверна рады, што застаўся сухім і жывым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?