Вечарам 27 кастрычніка 2018 года ў Віцебску 16-гадовы юнак ударыў нажом 35-гадовага мужчыну, які пазней сканаў у бальніцы, паведамляе Следчы камітэт.

Юнаку першапачаткова прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Аднак у ходзе следства ў яго дзеяннях знайшлі перавышэнне межаў неабходнай абароны.

У гэтай сувязі маладому чалавеку прад'явілі канчатковае абвінавачанне па артыкуле «забойства пры перавышэнні межаў неабходнай абароны».

Непаўналетняга аддалі пад нагляд. Юнак раней не судзімы, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся, па месцы вучобы і жыхарства яго характарызавалі станоўча.

Ён шчыра раскаяўся, а злачынства здзейсніў пад уплывам супрацьпраўных дзеянняў памерлага 35-гадовага мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0